Сербскі бізнэсмен Багалюб Карыч

«Мы не будзем хлусіць і, натуральна, прызнаемся, што мы арандуем плошчы ў Dana Mall. Натуральна, мы прадбачым і наступны ліст пасля нашага адказу, з патрабаваннем выехаць пад пагрозай спынення паставак, і пачынаем да гэта рыхтавацца», — кажа «Нашай Ніве» адзін менеджараў, кампанія якога рыхтуе адказ еўрапейскім пастаўшчыкам.

Іншыя гульцы рынку нерухомасці Мінска патлумачылі, што бізнэс ведае пра гэтыя праблемы: узнікла сітуацыя, калі з Карычамі разрываюць папярэднія дамовы арэнды на яшчэ не здадзеных арэндных плошчах у «Мінск-Міры». 

«Цяпер гэта пагражае тым, што заходнія пастаўшчыкі абяруць сабе іншага прадаўца», — кажа абазнаны менеджар. 

У канцы 2020 года Еўрасаюз наклаў санкцыі на «Dana Holdings»/«Dana Astra» з аргументацыяй, што гэты бізнэс «падтрымлівае цесныя адносіны з Аляксандрам Лукашэнкам».

Мы хацелі даведацца, як у Dana Mall бачаць будучыню ва ўмовах санкцыйнага ціску, калі арандатараў могуць вымусіць сысці з пляцовак пад пагрозай спынення паставак. Аднак у кампаніі адмовіліся ад вусных каментароў. Мы накіравалі пісьмовы запыт і апублікуем адказ, як толькі яго атрымаем. 

Dana Mall — самы буйны гандлёва-забаўляльны цэнтр у Беларусі. Тут знаходзяцца крамы многіх заходніх брэндаў, напрыклад, Zara, Stradivarius, Bershka, Pull & Bear, Oysho, Massimo Dutti, New Balance, I-Store, PANDORA, Next.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру