Спачатку прыходзілі паведамленні, што ператрусы прайшлі ў мінскім і брэсцкім офісах кампаніі SolbegSoft — буйнога гульца беларускай IT-індустрыі, які спецыялізуецца на распрацоўцы праграмнага забеспячэння і кансалтынгу ў сферы інфармацыйных тэхналогій. Але пасля сама кампанія паведаміла, што супрацоўнікі ДФР працавалі ў офісе іншай кампаніі ў Брэсце — SmartexLab, іх офісы знаходзяцца на адным паверсе.

Пры гэтым, звяртае ўвагу dev.by, SolbegSoft і SmartexLab звязаны адно з адным. На старонцы SmartexLab у LinkedIn напісана, што ў 2019 годзе кампанія была набыта SolbegSoft.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0