У судзе Савецкага раёна Мінска 19 жніўня да двух гадоў «хатняй хіміі» паводле артыкула 369 («Абраза прадстаўніка ўлады») асудзілі Вольгу Варывончык. Суддзя Сяргей Шаціла абвінаваціў яе ў абразе начальніка Маладзечанскага РАУС Вадзіма Прыгары ў «Аднакласніках» пад допісам Вольгі Карач. Да абразы прыраўнялі каментар жанчыны з «пальцамі ўніз», а таксама абразу, якую Вольга выдаліла і на судзе не агучылі.

На суд пацярпелы не з’явіўся, таму зачыталі яго паказанні, дадзеныя падчас следства. Прыгара распавёў, што пра пост даведаўся 9 чэрвеня ад сваёй жонкі. Як начальнік РАУС, ён каардынуе працу супрацоўнікаў, асабіста загадаў аб затрыманнях не аддаваў. Лічыць, што мэтай каментароў і допісу было прынізіць яго і дыскрэдытаваць працу РАУС, на думку міліцыянта, яму былі прычыненыя псіхалагічныя пакуты.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру