Ксенія Луцкіна 15 год аддала дзяржаўнаму тэлебачанню. Яна звольнілася пасля выбараў і збіралася ствараць альтэрнатыўны канал, калі яе затрымалі. Журналістку абвінавацілі ва ўхіленні ад падаткаў. Пакуль Ксенія восьмы месяц у СІЗА, без яе сумуе маленькі сын, бацькі непакояцца за здароўе дачкі.

Таксама за кратамі застаецца былы аператар БТ Дзяніс Сакалоўскі, шосты фігурант справы «Прэс-клуба». Дзяніс сышоў з БТ пасля выбараў, быў нязгодны з палітыкай тэлекампаніі.

«Я на свае вочы бачыў, колькі было ў скрыні бюлетэняў, складзеных гармонікам (штаб Ціханоўскай заклікаў сваіх выбарцаў так рабіць — НН). І калі потым абвясцілі такія непраўдападобныя вынікі — гэта вельмі абурыла. Збіццё ўдзельнікаў пратэсту сталі апошняй кропляй — а мы (на БТ — НН) пры гэтым можам паказваць толькі пацярпелых супрацоўнікаў МУС. І ні слова пра траўмаваных і загінулых падчас мірнай дэманстрацыі», — казаў Дзяніс у інтэрв’ю.

Цяпер, калі памілавалі чацвярых, судзіць будуць толькі Луцкіну і Сакалоўскага.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру