«Але мы павінны памятаць, што наша задача — не даць паверыць сабе і цэламу свету, што выпусціць некалькі чалавек — гэта ўжо рашэнне крызісу і дыялог з народам. Наша задача — вызваліць усіх зняволеных па палітычных матывах. Гэта нават не 630 чалавек са спісаў праваабаронцаў — гэта тысячы людзей, без віны затрыманых і асуджаных. Мы не дапусцім торгу іх лёсамі.

Мы не дапусцім імітацыі выхаду з крызісу, бо мы ведаем, як выглядае сапраўдны выхад з яго: гэта свабода ўсім невінаватым і новыя выбары,

— нагадала палітык. — І ў нашай каманды ўжо гатовыя рашэнні, як правесці рэабілітацыю і арганізаваць празрыстыя выбары за 60 дзён.

А цяпер, дарагія беларусы, наша з вамі задача — не даць сябе падмануць. Мы ўжо прайшлі доўгі шлях да свабоды — і зможам дайсці да перамогі толькі разам, з адзінай пазіцыяй. Нават калі выйдуць дзясяткі, сотні людзей, за кратамі застаюцца тысячы — і мы не пойдзем на кампрамісы, не дапусцім ніякіх здзелак з рэжымам, не павядзёмся на ілюзію вызвалення.

Памятаеце: хатняя хімія, падпіска аб нявыездзе, хатні арышт або любая абмежавальная мера — гэта не свабода. Пакуль чалавек цалкам не рэабілітаваны, ён усё яшчэ закладнік. У закладніках яго бацькі і дзеці, калегі і сябры, якіх прымушаюць маўчаць, шантажуючы яго арыштам.

Пакуль усе нявінныя людзі не выйшлі з турмы — гэта торг, а не перамены. Бо тое, што адбываецца ў нашай роднай краіне — гэта тэрор, а ў яго не бывае адлігі.

Таму мы з вамі павінны быць настойлівыя і паслядоўныя. І тады разам мы зможам дамагчыся свабоды для ўсіх», — зазначыла Святлана Ціханоўская.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру