Ганна Ільіна. Узятая пад варту ў Магілёве па абвінавачванні ў паклёпе на прэзідэнта па артыкуле 367 КК.

Вячаслаў Караткевіч. Асуджаны 21 красавіка ў Магілёве за нанясенне бел-чырвона-белых малюнкаў па арт. 341 КК. Вячаславу далі 2 месяцы арышту, ён адбывае пакаранне.

Міхаіл Бераснеў. Асуджаны 23 красавіка ў Мінску за нанясенне пратэсных надпісаў па арт. 339 КК. Атрымаў 2 гады абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу, адбывае пакаранне.

Пётр Зіневіч. Асуджаны 25 мая ў Баранавічах за паклёп у дачыненні да супрацоўніка міліцыі паводле арт. 188 КК да 2 гадоў абмежавання волі з накіраваннем у выпраўленчую ўстанову адкрытага тыпу, адбывае пакаранне.

Праваабаронцы лічаць пераслед і пазбаўленне волі гэтых людзей палітычна матываваным, звязаным з мірнай рэалізацыяй выказвання меркавання, а іх саміх — палітычнымі зняволенымі ў адпаведнасці з п. 3.1 (а) Кіраўніцтва па вызначэнні паняцця «Палітычны зняволены».

На гэты момант у Беларусі 642 палітвязні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0