Дзяржаўныя журналісты спыталі, як чыноўнік рэагуе на крытыку ў каментарах.

«На такія каментары я проста не рэагую, — заявіў Каранік. — Калі рэгістраваўся ў фэйсбуку, разумеў, з чым давядзецца сутыкнуцца. Паспяховы чалавек, які жыве спакойным жыццём, як правіла, не будзе губляць час на напісанне непрымальных каментароў. Як паказвае досвед, пад публікацыямі ў маім акаўнце пішуць дзве катэгорыі людзей, у тым ліку тыя, хто не можа знайсці сябе ў жыцці і праводзіць час каля манітора ў развагах, што ці каго яшчэ пакрытыкаваць. Ёсць і тыя, хто такім чынам спрабуе зрабіць сабе імя. Разам з тым, ёсць і тыя, хто піша з добрымі намерамі, ёсць даволі звычайныя каментары, дзе людзі дзякуюць і звяртаюцца з просьбамі і пытаннямі».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0