Сёння адбылася рабочая нарада з прадстаўнікамі групы ІКАО па расследаванні фактаў пасадкі самалёта Boeing 737 авіякампаніі Ryanair 23 мая ў мінскім аэрапорце з Раманам Пратасевічам і Сафіяй Сапегай. 

У нарадзе ўзялі ўдзел міністр транспарту і камунікацый Аляксей Аўраменка, дырэктар Дэпартамента па авіяцыі Мінтранса Арцём Сікорскі, міжведамасная камісія Беларусі, а таксама кіраўнікі авіяцыйных арганізацый.

Аляксей Аўраменка адзначыў, што «Беларусь забяспечыць доступ да ўсіх матэрыялаў і інфармацыі для аб'ектыўнага расследавання абставін інцыдэнту», паведамляе БелТА.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0