«Мы практычна ўсе займаліся гэтым пытаннем, паколькі гэта неардынарная сітуацыя, бяда, якая прыйшла ва ўсе краіны свету. І мы разумелі, што з гэтым трэба не проста змагацца, а весці мэтанакіраваную сістэмную працу.

Магчыма, у нейкіх краінах гэта ў дачыненні і, напэўна, апраўдана, калі яны закрываліся, уводзілі сур'ёзныя каранцінныя меры. Але мы невялікая краіна, і для таго, каб эканамічна выжыць у гэтай сітуацыі, нам трэба было, каб нашы прадпрыемствы працавалі», — распавяла Наталля Качанава.

Паводле афіцыйных звестак, ад кавіду памёр 3961 чалавек.

«Настоящее Время» правяло даследаванне даных, атрыманых ад «кіберпартызанаў». Згодна з даследаваннем, з сакавіка 2020 года да сакавіка 2021-га залішняя смяротнасць у краіне склала 32 тысячы чалавек — у 14 разоў больш, чым паведамлялі ўлады.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0