Фота: супольнасць Miasto Mikołajki.

Фота: супольнасць Miasto Mikołajki.

Аб’ект, знойдзены ў горадзе Мікалайкі Варміна-Мазурскага ваеводства, ўключае ў сябе двое могілак. Першыя з іх, узгаданыя вышэй могілкі 18 стагоддзя, змяшчаюць парэшткі ахвяр чумы з Мазурскага рэгіёна. Другія датыруюцца перыядам паміж 17 і 19 стагоддзямі, піша Daily Mail.

Археолаг Агнешка Ярэмэк распавяла журналістам, што, хутчэй за ўсё, адны з могілак з’явіліся па прычыне недахопу на больш старажытным магільніку месца для пахаванняў. У выніку працы археолагі раскапалі 60 магілаў, якія змяшчалі парэшткі 100 чалавек.

Эпідэмія чумы, падчас якой з’явіліся знойдзеныя ў Польшчы могілкі, мела месца падчас Паўночнай вайны 1700-1721 гадоў, калі Швецыя змагалася супраць Расіі і яе саюзнікаў за панаванне ў балтыйскім рэгіёне. Пік эпідэміі прыйшоўся на перыяд паміж 1708 і 1713 гадамі, але першы выпадак чумы, з якога ўсё пачалося, быў зарэгістраваны ў Швецыі ў 1702 годзе.

Парэшткі, знойдзеныя падчас раскопак у Мікалайках, зараз пройдуць праз шэраг экспертыз. Пасля гэтага яны будуць перапахаваныя, хутчэй за ўсё, у брацкай магіле.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0