«Вакол павінна жыццё кіпець, калі ўклалі грошы. А так будзе як учора, паехалі вялікія хакеісты і прайгралі Польшчы. Там хакей наогул не папулярны, займаецца 20 чалавек, а ты ім грошы, грошы, грошы [звяртаецца да кіраўніка «Беларуськалія» Івана Галаватага, які спансуе спорт — НН]».
«Глядзі з грашыма, я ўжо міністра [спорту] папярэдзіў, і Галоўчанку. Ну дай Беларуськалій, дай. Ну дасць Беларуськалій, але ты дай вынік. А то мы паехалі здзівілі ўвесь свет у Токіа, здзівілі ўсіх са знакам мінус, ты ўсе гэтыя касякі ведаеш, а мы фінансуем. Фізкультура ёсць, а вялікага спорту няма, таму што не прадумана», — сказаў Лукашэнка.
***
На Алімпіядзе ў Токіа Беларусь заваявала сем медалёў (адзін залаты, тры сярэбраныя, тры бронзавыя). Гэта найгоршы вынік за ўсе часы выступу незалежнай камандай. У Рыа-2016 было 9 медалёў (1+4+4).
На кваліфікацыйным турніры ў Браціславе ў чацвер Беларусь прайграла Польшчы, якая выступае на чэмпіянатах свету ў трэцім дывізіёне, з лікам 0:1. Сёння — матч з Аўстрыяй, у нядзелю — са Славакіяй. Каб прабіцца на Алімпіяду ў Пекіне, трэба заняць першае месца ў групе. У 2014 і 2018 гадах беларускія хакеісты не гулялі на Алімпіядзе.