На суботу абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі: чакаецца туман
Белгідрамет папярэджвае пра туман ноччу і раніцай у суботу на большай частцы тэрыторыі краіны. А ноччу ў многіх раёнах Брэсцкай вобласці — моцныя дажджы.
Фота Віктара Малышчыца
Удзень моцныя дажджы чакаюцца ўжо на поўначы краіны. Тэмпература паветра +16..+21°С.
У Мінску +16..+18°С, дождж.
У нядзелю таксама дажджы і туман. На поўдні краіны — моцныя дажджы. Днём +16..+23°С, па Гомельшчыне +25°С. У Мінску да +20.
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ