Падчас інтэрв'ю былі паднятыя пытанні аб узаемаадносінах Цімы Беларускіх з лэйблам Kaufman, абмяркоўваліся нюансы супрацоўніцтва, прычыны сыходу артыста.

Цяпер пачалося папярэдняе пасяджэнне па справе. У суд прыйшоў Ціма Беларускіх са сваім адвакатам, Дудзь і Рознічэнка на пасяджэнне не з'явіліся, ад апошняга выступае прадстаўнік. На слуханні зачытваюць цытаты з таго самага інтэрв'ю: пра кантракты, дзяўчыну, якая пагаліла галаву нагала, дачку, выпіванне гарэлкі за грошы і г.д.. Прадстаўнікі пазоўніка дамагаюцца таго, каб Юрый Дудзь апублікаваў на сваім Youtube-канале абвяржэнне некаторых выказванняў зробленых у адрас лэйбла. Патрабавання выдаліць сам відэаролік няма.

Фота: Максім Тарналіцкі.

Фота: Максім Тарналіцкі.

Адказчык усе пазоўныя патрабаванні не прызнае, сцвярджае, што ёсць звесткі, якія пацвярджаюць выказванні. Ёсць сведкі і дакументацыя.

У інтэрв'ю спявак сцвярджаў, што атрымліваў толькі 25% даходаў замест 30% абяцаных, а 5% сыходзілі на іншыя патрэбы лэйбла і не даходзілі да артыста. Кажа, што пры падпісанні кантракта яго прыспешвалі, а ён падпісваў паперы не гледзячы.

Папярэдняе слуханне скончана, арыенціровачная дата працягу судовага працэсу — вясна 2022 года, красавік-май.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0