Раней тытунёвая фабрыка «Нёман» працавала пераважна на еўрапейскай сыравіне.

— Цяпер павярнуліся ў азіяцкі кірунак. І спадзяемся, што з гэтымі праблемамі мы справімся. Прынамсі, сыравінай мы забяспечаны як мінімум да кастрычніка-лістапада, — адзначыў Анатоль Бубен.

Прадпрыемства спадзяецца знайсці альтэрнатыўную сыравіну на кітайскім рынку.

Некаторыя матэрыялы для вытворчасці замянілі аналагамі беларускай вытворчасці, у тым ліку араматызатары. Клішэ, якое наносіцца на цыгарэту, пастаўляе расійская кампанія, раней іх выраблялі ў Германіі.

Ёсць пытанні па банкаўскіх плацяжах. «Але гэтыя пытанні вырашаюцца. Калі не ў гэты дзень, то на наступны пераводы праводзяцца», — адзначыў чыноўнік.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0