Крышціяну Раналду пераходзіць з «Ювентуса» ў клуб «Манчэстар Юнайтэд», дзе ён гуляў з 2003 па 2009 год.

У англійскім клубе ўжо пацвердзілі вяртанне 36-гадовага нападніка.

Паведамлялася, што футбаліст будзе атрымліваць 25 мільёнаў фунтаў штогод. Кошт пераходу футбаліста ў клуб ацэньваюць у 25 мільёнаў еўра.

Раналду выступаў за гэты клуб з 2003 па 2009 год. Затым ён перайшоў у «Рэал», дзе гуляў да 2018 года. Апошнія гады ён выступаў за «Ювентус».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0