Разведка ЗША завяршыла расследаванне паходжання новай каранавіруснай інфекцыі. Як паведамляе Reuters, адпаведныя вытрымкі з даклада прэзідэнту ЗША Джо Байдэну апублікаваныя ў пятніцу, 27 жніўня.
Адзначаецца, што разведчыкі не прыйшлі да адзінага меркавання аб паходжанні віруса. «Усе ведамствы лічаць, што дзве гіпотэзы з'яўляюцца праўдападобнымі: натуральны кантакт з заражанай жывёлай і інцыдэнт у лабараторыі», — гаворыцца ў дакуменце. У той жа час амерыканская разведка ўпэўненая, што COVID-19 не быў распрацаваны як біялагічная зброя.
У дакладзе адзначаецца, што ўлады Кітая не ведалі пра каранавірус да ўспышкі пандэміі.