Польскія памежнікі паведамілі пра рост колькасці спробаў нелегальна трапіць у краіну з тэрыторыі Беларусі і чакаюць у гэтыя выхадныя значнага наплыву мігрантаў.

За ўчора было 130 такіх спробаў. Памежнікі затрымалі 40 замежнікаў, астатнія 90 спробаў незаконнага перасячэння не дапусцілі.

Сярод затрыманых — 14 грамадзян Сірыі, пяцёра — выхадцы з Самалі, а паходжанне астатніх яшчэ высвятляюць. Мігрантаў змесцяць пад варту ў спецыяльныя цэнтры пад кіраваннем пагранічнай службы.

З пачатку жніўня Польшча зафіксавала больш за 3200 спробаў нелегальнага перасячэння мяжы з Беларусі. З іх 950 чалавек затрымалі, астатніх удалося не прапусціць. У цэнтрах утрымання нелегальных мігрантаў зараз знаходзіцца каля 1100 чалавек.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0