«Мы, дзякуй богу, праз тры гады знаходзімся на фінішы, калі з 28 карт засталася адна. Апошнюю, я думаю, мы 7-га [верасня] даціснем, і ўжо 9-га прэзідэнты сустракаюцца ў Маскве, дзе будуць падпісаныя ўсе дарожныя карты і карты развіцця паглыблення інтэграцыі», — сказаў ён.

Пра гатоўнасць падпісання дарожных карт у гэтым годзе заяўлялася неаднойчы, аднак і тэрміны ссоўваліся.

Так, 30 сакавіка Уладзімір Сямашка заявіў, што «21 карта гатова да падпісання, тры карты — адна па ўніфікацыі падатковага заканадаўства і дзве карты па мытным рэгуляванні — зліліся ў адну. Засталося ўсяго сем карт, да канца красавіка, я спадзяюся, яны будуць узгоднены. І тады дарожныя карты і праграму іх рэалізацыі магчыма будзе падпісаць у першай палове гэтага года».

28 красавіка Сямашка заявіў, што «з 28 неабходных для падпісання карт 26 ужо запарафіраваны юрыстамі Расіі і Беларусі і гатовыя да падпісання. Засталося як бы дзве карты. Я раней думаў, што, можа быць, у красавіку-маі будуць падпісаныя астатнія дзве карты. Але цяпер бачу, што зрух можа адбыцца на верасень-кастрычнік».

Аднак ужо праз два месяцы, 28 чэрвеня, пасол заявіў, што Беларусь «разлічвае завяршыць эканамічную інтэграцыю з Расіяй да 1 студзеня»

17 жніўня першы намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Мікалай Снапкоў заявіў, што Беларусь і Расія практычна цалкам узгаднілі пакет інтэграцыйных дакументаў.

«Пасля замарозкі гэтай тэматыкі зімой 2019 года перамовы былі адноўленыя летам 2020-га. У працэсе перамоваў даволі хутка выявілася ядро інтарэсаў з кожнага боку. Для расіянаў гэта пытанні падатковага і мытнага рэгулявання, то-бок празрыстасці, нагляду тавараў па іх тэрыторыі. Для нас — умовы супрацоўніцтва ў энергетыцы і доступ на расійскі рынак. Ва ўсім пакеце эканамічных інтэграцыйных дамоўленасцяў галоўная складанасць у нашых перагаворных пытаннях заключалася ва ўзаемапавязванні гэтых сустрэчных інтарэсаў», — сказаў Снапкоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0