AP

AP

Байдэн назваў масавую эвакуацыю з Кабула, якая выклікала жорсткую крытыку ў ЗША, поспехам, на які здольныя толькі Злучаныя Штаты, і заявіў, што варыянт заставацца ў Афганістане пасля 31 жніўня не разглядаўся.

«Вайна ў Афганістане скончана», — падкрэсліў прэзідэнт.

Ён паабяцаў дапамагчы выбрацца з Афганістана амерыканцам, якія застаюцца там, калі яны захочуць з'ехаць, і прыгразіў баевікам ІД у Афганістане: «Разбірацца з вамі мы яшчэ не скончылі».

Але пры гэтым Байдэн заявіў, што ў будучыні для вайны з тэрарызмам амерыканцам не абавязковыя войскі на месцах.

Ён таксама адзначыў, што ЗША будуць працягваць абараняць правы і свабоды ў свеце дыпламатычнымі і эканамічнымі метадамі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?