БелТА
Ён нагадаў, што пасля гэтага ва ўрадах былі выпрацаваны больш за 30 так званых дарожных карт. Яны тычыліся развіцця супрацоўніцтва па розных кірунках.
З часам гэтыя дарожныя карты ператварыліся ў саюзныя праграмы і іх засталося 28.
«Гэта ўжо будуць падпісаныя дамовы да выканання. Не проста карты, па якіх хтосьці будзе ісці», — растлумачыў Лукашэнка.
Падпісаць іх на прэзідэнцкім узроўні плануецца на Вышэйшым дзяржсавеце. Яго пасяджэнне хочуць правесці ў кастрычніку-лістападзе.
«Калі мы дамовімся канчаткова з прэзідэнтам Расіі 9-га, то 10-11-га ўрады збяруцца, разгледзяць, прымуць гэтыя праграмы. А потым мы зацвердзім на Вышэйшым дзяржсавеце», — распавёў Лукашэнка.
Пасольства Беларусі ў Расіі «катэгарычна абвергла» інфармацыю аб падпісанні 9 верасня дарожных карт





