Паводле следства, брыгадзір — 31-гадовы грамадзянін Беларусі — прывёз з сабой з Беларусі кантрафактную спіртазмяшчальную вадкасць, у складзе якой утрымліваўся метылавы спірт.

«Не пераканаўшыся ў яе бяспецы, ён перадаў сваёй брыгадзе алкаголь, у выніку чаго пяць чалавек памерлі ад атручвання», — гаворыцца ў паведамленні СК.

Трагедыя здарылася 22 жніўня. Восем жыхароў Беларусі, якія працавалі на адным з прадпрыемстваў у Пудажскім раёне Карэліі, выпілі сурагатны алкаголь. Пяцёра памерлі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?