У дачыненні да 44-гадовага ўраджэнца Магілёўскай вобласці распачатая крымінальная справа па ч. 1 арт. 14, ч. 1 арт. 253 (замах на подкуп удзельніка спартыўнага спаборніцтва) Крымінальнага кодэкса.
Паводле інфармацыі следства, мужчына, які раней прыцягваўся за аналагічныя злачынствы, прапанаваў спартсмену адной з каманд 5 тысяч даляраў за паразу ягонай каманды.





