Сцвярджаецца, што афганская сям’я дзевяць разоў спрабавала трапіць у Латвію, але кожны раз іх разварочвалі. Старэйшы ў сям’і на добрай рускай мове распавёў беларускім памежнікам, што яны звярталіся з просьбай аб статусе бежанца, але іх вывезлі ў бок Беларусі.
Ці дапаможа Беларусь мігрантам, памежнікі не паведамляюць.
Паводле даных Агенцыі ААН па справах бежанцаў, у Беларусі агулам 311 чалавек маюць статус бежанца, з іх 63% паходзяць з Афганістана.





