Украіна накіравала Літве, якая будуе плот на мяжы з Беларуссю з-за міграцыйнага ціску Мінска, другую частку гуманітарнай дапамогі для патрэб па бяспецы балтыйскай дзяржавы, піша Українська правда.
Больш за 48 тон гуманітарнага грузу адправіліся 1 верасня з Украіны ў Літву ў рамках другога этапу аказання дапамогі ў адпаведнасці з указам прэзідэнта Зяленскага і распараджэннем Кабінета Міністраў. Усяго этапаў будзе тры.
Дапамога будзе спрыяць узмацненню аховы межаў Літвы ад нелегальных мігрантаў.
Першую частку грузу вагой больш за 38 тон, у тым ліку партыю калючага дроту, даставілі і перадалі літоўцам 14 жніўня гэтага года.
Літва пачала ўзводзіць плот на мяжы з Беларуссю ў сувязі з тым, што апошнія месяцы рэзка ўзрасла колькасць нелегальных мігрантаў.





