Скрыншот відэа МУС

Скрыншот відэа МУС

Уначы 1 верасня ў Дзяржынскі РАУС паступіў сігнал ад відавочцаў: нейкая кампанія ля трасы М1 размалёўвала спакаваныя стагі саломы, паведамляе прэс-служба міліцыі.

Затрымалі сем чалавек, у якіх знайшлі балончыкі з чырвонай і чорнай фарбай. Яны размалявалі 82 цюкі чырвонымі палосамі, а таксама малявалі на іх насякомае.

Распачата крымінальная справа за злоснае хуліганства, паведамляе прэс-служба МУС.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?