«Толькі што прэзідэнт прыняў рашэнне выдаць распараджэнне аб увядзенні надзвычайнага становішча», — сказаў ён.
Надзвычайнае становішча з-за сітуацыі з нелегаламі ўводзіцца на ўчастку польска-беларускай мяжы на адлегласці 3 км ад яе. Гэтае рашэнне закране 115 населеных пунктаў у Падляскім ваяводстве і 68 — у Люблінскім.
У прыватнасці, яно азначае забарону правядзення масавых і забаўляльных мерапрыемстваў, узмоцненыя дзяжурствы паліцыі, кантроль дакументаў.
Распараджэнне ўступае ў сілу неадкладна пасля публікацыі ў «Афіцыйным весніку» і будзе дзейнічаць на працягу 30 дзён.
У гэтыя населеныя пункты не могуць уехаць людзі, якія ў іх не пражываюць — гэтая забарона датычыць і журналістаў. Тым, хто парушыць забарону ўезду, пагражае штраф або арышт у залежнасці ад судовага рашэння.





