«Яшчэ да канца гэтага года ў гэты ацяпляльны сезон мы з вамі можам паставіць першы газ па газаправодзе «Паўночны паток — 2» на еўрапейскі рынак», — сказаў Мілер.

«З расійскага боку створаныя ўсе неабходныя магутнасці: магутнасці здабычы на Ямале і газатранспартныя магутнасці ў паўночным газатранспартным калідоры», — дадаў ён.

Кіраўнік «Газпрама» таксама заявіў, што «маршрут ад Ямала праз Балтыку ў Еўропу з'яўляецца самым кароткім і найбольш эканамічна эфектыўным для спажыўцоў, і найбольш экалагічна чыстым».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?