Гендырэктар hoster.by па-ранейшаму застаецца абвінавачаным ва ўхіленні ад сплаты падаткаў. За кратамі — 11 фігурантаў «справы Тутбай», яшчэ чатыры — пад іншай мерай утрымання, у тым ліку сузаснавальніца hoster.by Юлія Чарняўская (яна пад хатнім арыштам). 

Па версіі следства, Тутбай незаконна карыстаўся льготамі як рэзідэнт Парка высокіх тэхналогій пры сплаце падаткаў, чым нанёс урон бюджэту. Кампанія публічна абвяргала абвінавачванні. 

У дзень, калі сілавікі прыйшлі ў офіс кампаніі, стала вядома, што Тутбай выкінулі з ПВТ па патрабаванні ДФР. hoster.by жа па-ранейшаму застаецца рэзідэнтам ПВТ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0