Што стала прычынай блакіроўкі, рэдакцыі пакуль невядома, запыт у Мінінфарм накіраваны. У выдання пакуль застаецца статус СМІ.
«Медыя-Палессе» працуе з 2012 года, кожны дзень сайт наведвае 30-40 тысяч карыстальнікаў.
У ліпені ў галоўнага рэдактара, супрацоўнікаў і ў офісе прайшлі ператрусы. Сілавікі забралі і дагэтуль не вярнулі тэхніку.
Каманда не спыняе працу. Навіны можна чытаць у сацыяльных сетках «Медыя-Палесся».
0
0
0
0
0
0