Адбыўся разгляд яшчэ адной крымінальнай справы за публічную абразу прадстаўніка ўлады (арт. 369 КК). Гэтым разам на лаве падсудных апынулася 51-гадовая Вера Струніна, якая працуе вахцёркай у віцебскім інтэрнаце — яна размясціла кароткі каментар на адрас віцебскага міліцыянта Віталя Шнявіна, які ўжо звольніўся з міліцыі, паведамляюць праваабаронцы.

Каментар быў пакінуты пад фотаздымкам, на якім міліцыянт распыльвае газ на грамадзян. Гэты запіс і негатыўныя каментары пад ім убачыла 34-гадовая хатняя гаспадыня Наталля Селюкова — яна і звярнулася ў міліцыю з просьбай даць ім прававую ацэнку.

Суддзя Дзяніс Аляксеенка прызнаў жанчыну вінаватай і пастанавіў пакараць яе абмежаваннем волі на 1 год і 6 месяцаў з адбываннем тэрміну ў папраўчай установе адкрытага тыпу. Таксама Вера Струніна мусіць выплаціць пацярпеламу 500 рублёў кампенсацыі. Мабільны тэлефон «Самсунг», за які яшчэ не выплачаная растэрміноўка, канфіскаваны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0