БелТА

БелТА

«На дадзены момант кансэнсус знойдзены па ўсіх 28 саюзных праграмах, мы выйшлі на фінішную прамую. Я вельмі спадзяюся, што прэзідэнты дзвюх краін падчас сустрэчы 9 верасня ацэняць нашу працу: ці гатовыя праграмы да падпісання ў тым выглядзе і ў тых канструкцыях, у якіх яны на гэты момант прадстаўленыя ўрадамі», — сказаў Мікалай Снапкоў.

Паводле яго слоў, пры працы над саюзнымі праграмамі асноўны акцэнт быў зроблены на ўстойлівасці эканамічнага развіцця дзяржаў. «Мы назіраем, наколькі агрэсіўнае знешняе асяроддзе, наколькі актыўна развіваецца ўнутрыкраінавы або ўнутрыблокавы пратэкцыянізм.

Таму лагічна дзвюм краінам, якія ўжо даўно ў такім эканамічным саюзе, яшчэ больш аб'яднаць намаганні, матэрыяльныя і інтэлектуальныя рэсурсы для ўстойлівага развіцця як сумеснага, так і, адпаведна, кожнай краіны асобна ўзятай», — адзначыў намеснік прэм'ер-міністра.

«Калі казаць аб саюзных праграмах у цэлым як аб канструкцыі, па вялікім рахунку яны фармуюцца на аснове трох базавых элементаў: мэта, кірунак і вынік. Мэта ва ўсіх аднолькавая — стварэнне роўных стартавых умоў для суб'ектаў гаспадарання дзвюх краін. Механізмы — ўніфікацыя заканадаўства дзвюх краін не на аснове расійскай (як у нас прынята гэта абмяркоўваць), а на аснове лепшых практык у тым ліку і тых, якія на дадзены момант яшчэ не прымяняюцца ні ў Расійскай Федэрацыі, ні ў Рэспубліцы Беларусь», — упэўнены Мікалай Снапкоў.

Гаворачы аб прамысловай і аграрнай палітыцы, першы віцэ-прэм'ер лічыць важным уніфікаваць дзяржавам лакалізацыю вытворчасцяў расійскай і беларускай прадукцыі.

«Гэта паспрыяе выкананню даўняга даручэння Лукашэнкі па імпартазамяшчэнні. Трэба таксама разумець, што тут будзе мець месца ўнутраная канкурэнцыя, адпаведна, яна будзе рухаць нашых вытворцаў развівацца, — падкрэсліў ён. — Аграрная палітыка — найважнейшы элемент, паколькі Расія з'яўляецца асноўным рынкам збыту нашай малочнай і мясной прадукцыі. Адзін з элементаў — стварэнне правілаў абмежавання перамяшчэння тавараў паміж нашымі краінамі на дваіх. Мы бачым, што існуючыя правілы Еўразійскага эканамічнага саюза не вельмі спрацоўваюць. Мы ўпэўненыя, што ў рамках двойкі мы зможам знайсці такія падыходы, якія будуць справядлівыя з пункту гледжання ацэнкі ветэрынарна-санітарных якасцяў прадукцыі, якая будзе перамяшчацца ў Расію і Беларусь».

«Што тычыцца суверэнітэту, для мяне здаецца дзіўнай палеміка па гэтай тэме. Незалежнасць была, ёсць і будзе. Дзве краіны ўжо даўно працуюць у рамках Саюзнай дзяржавы і вызначылі прыярытэтам перш за ўсё будаўніцтва эканамічнага падмурка.

Да дзвюх дзяржаў вельмі пільна ставяцца з боку трэціх краін, сёння мы назіраем агрэсіўны санкцыйны ціск на нас і Расію. Лагічна, калі дзве дзяржавы аб'ядноўваюцца ў намаганнях эканамічнага супраціву нездаровым трэцім сілам. Гаворка ідзе выключна аб выбудоўванні эканамічнай моцы дзвюх краін, таму інтэлектуальны патэнцыял, матэрыяльныя рэсурсы, прыродныя магчымасці — важныя элементы, якія трэба аб'ядноўваць, каб супраціўляцца і расці», — звярнуў увагу першы віцэ-прэм'ер.

Мікалай Снапкоў таксама дадаў, што праграма па стварэнні адзінага рынку газу гатовая.

«У аснове карты — вызначэнне ў наступным годзе адназначных, зразумелых абодвум бакам прынцыпаў і падыходаў функцыянавання аб'яднанага рынку газу. Сёння мы канстатуем, што наша цана на газ лепшая па параўнанні з усімі краінамі СНД і Еўрапейскім саюзам. Рынак валацільны, таму гэтыя прынцыпы павінны сфармаваць правільнае рэагаванне цаны ва ўмовах Саюзнай дзяржавы з тым, каб у нас захоўвалася найбольш камфортная цана», — сказаў на заканчэнне ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0