На трасе М-1 аўтамабіль сутыкнуўся з ласём. Кіроўца загінуў
Здарэнне адбылося непадалёк ад Брэста. На 44-м кіламетры на праезную частку раптоўна выскачыў лось.
Фота Брэсцкай міліцыі
Ад атрыманых траўмаў 51-гадовы кіроўца загінуў на месцы, паведамляе брэсцкая міліцыя.
Жывёла загінула таксама.
Варта зазначыць, што апошнім часам пачасціліся выпадкі, калі ласі выходзяць на дарогу.
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ