Як піша слуцкі партал, у хлопца здарыўся канфлікт з дзяўчынай, вырашаць які прыехаў яе брат. Ён дачакаўся маладога чалавека з працы і пасля некалькі разоў ударыў нажом крыўдзіцеля сястры. 

Пасля гэтага ён сеў у аўто і з’ехаў. Цяпер яго шукае міліцыя. Ёсць інфармацыя, што, акрамя паляўнічага нажа, у падазраванага можа быць з сабой паляўнічая стрэльба. 

У сацсетках распаўсюджваюцца канкрэтныя прыкметы аўтамабіля: «Volkswagen Passat B4 універсал сіняга колеру з дзяржнумарам 7383 HM-5. За рулём мужчына 1988 года нараджэння, можа мець пры сабе стрэльбу і нож». У міліцыі пацвердзілі @onlinerby факт вышуку аўто і кіроўцы.

Мужчыну, якога падазравалі ў забойстве 22-гадовага хлопца пад Слуцкам, знайшлі мёртвым

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0