Яны ніяк не паказвалі, што былі з некім знаёмыя.
«Заставалася вольнай толькі першая лаўка, на якую пасадзілі сваякоў Марыі і Максіма. Больш нікога ў залу не дапусцілі. Частка людзей у зале былі прадстаўнікамі дзяржСМІ, а другая частка нам невядомая», — расказаў Пыльчанка.
Таксама на суд не пусцілі замежных дыпламатаў, пасля на іх накінуліся прапагандысты.
Марыю Калеснікаву асудзілі на 11 гадоў калоніі, Максіма Знака — на 10





