Ён пакінуў негатыўны каментар пад публікацыяй Вольгі Карач з выявай супрацоўніка міліцыі — старшага ўчастковага інспектара Першамайскага раёна Бабруйска Андрэя Комара, паведамляе «Вясна».

Гэты выраз, паводле лінгвістычнай экспертызы, «з’яўляецца абразлівым, грубым, мае негатыўную ацэнку Комара, з'яўляецца ненарматыўнай формай маўленчага выказвання».

Дзмітрый Бубенчык віну прызнаў цалкам. Патлумачыў, што ў той дзень прыйшоў з працы і прачытаў інфармацыю пра тое, што супрацоўнік міліцыі Комар выступаў у судах супраць людзей, а іх потым каралі суткамі. Паверыў апублікаванай інфармацыі, таму і напісаў такі негатыўны каментар.

У той момант «на 50% усведамляў, што напісанае можа абразіць Комара». Падчас спрэчак бакоў абвінавачаны паўтарыў, што цалкам прызнае віну і можа сплаціць 10 базавых велічынь (290 рублёў) кампенсацыі пацярпеламу міліцыянту.

У выніку суд пастанавіў пакараць Дзмітрыя двума гадамі «хатняй хіміі».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0