Сёння раніцай у кватэры экс-карэспандэнта Tribuna.com Андрэя Маслоўскага быў праведзены ператрус. Пасля гэтага з Маслоўскім правялі гутарку ў будынку ГУБАЗіК. Увечары стала вядома, што журналіст затрыманы. Яго статус пакуль што невядомы.
Маслоўскі працаваў у Tribuna.com з 2010 года, а ў ліпені 2021 года звольніўся па пагадненні бакоў.





