Асноўны канцэрт чакаецца 11 верасня каля Палаца спорту — там анансаваны моладзева-музычны фестываль. Хэдлайнерам свята стане рэпер Сярога. Яго стандартны ганарар — 10 тысяч даляраў.

Рэпер Сярога. Фота з сацыяльных сетак

Рэпер Сярога. Фота з сацыяльных сетак

«Няважна, ён спяе адну песню ці 10, яго дзень каштуе столькі», — патлумачыў канцэртны агент, як выступленне рэпера звычайна аплачваецца на карпаратывах.

Расцэнкі астатніх артыстаў больш сціплыя. Вось якія ганарары закладаліся на іншых дзяржаўных канцэртах: Герману Цітову — 3000 рублёў, гурту «Дразды» — 2000, Вікторыі Алешка — 1700, Тэа — 1600, гурту «Статус» — 1500.

Гурт «Радыёхваля» за 50 хвілін на сцэне бярэ $500.

Калі сыходзіць з такіх ганарараў, агулам атрымліваецца каля 14,4 тысячы даляраў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0