Міністэрства адукацыі падрыхтавала новы спіс спецыяльнасцяў, па якіх можа весціся падрыхтоўка ў 10-х базавых класах. Усяго 72 прафесіі, паведамілі «Мінск-Навінам» у Камітэце па адукацыі Мінгарвыканкама.

Летась у Мінску школьнікі навучаліся па 38. Сёлета дадаліся і новыя. Напрыклад, сталічныя ўстановы прафесійна-тэхнічнай адукацыі прапануюць старшакласнікам атрымаць спецыяльнасць печніка, разьбяра па дрэве, пекара, аператара электроннага набору і вёрсткі, слесара-зборшчыка бытавой тэхнікі, як распавялі ў Камітэце па адукацыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0