Адказваючы на пытанне аб высечцы лясоў у Беларусі, Шатраўка пацвердзіў, што лясоў у краіне сталі секчы больш.

«Так, сапраўды мы пачалі больш секчы. Але секчы мы пачалі больш таму, што пачалі спець лясы», — сказаў ён.

Паводле яго даных, калі ў 1988 годзе ў рэспубліцы было 2,6% саспелых лясоў, то «зразумела, што практычна рыхтаваць няма чаго было. Сёння мы маем 18% саспелых лясоў». Адпаведна неабходна прыбіраць ураджай, які паспеў, што лясгасы і робяць.

Паводле слоў намесніка міністра, па кожным лясгасе раз у 10 гадоў складаецца праект вядзення лясной гаспадаркі, усе ўчасткі ляснога фонду алічбаваныя, спецыялісты ведаюць характарыстыку насаджэнняў на гэтых участках і для разліку бяруцца толькі саспелыя ўчасткі. Разлік вырабляецца па лясгасе на 100 гадоў, як будзе змяняцца лесасека ў залежнасці ад таго, як гэтыя лясы будуць спець, распавёў Шатраўка.

Паводле намесніка міністра, за апошнія 30 гадоў пастаянна расце плошча ляснога фонду, на сёння яна складае 9, 6 млн га, агульная плошча пакрытых лесам зямель — 8,3 млн га, і літаральна за апошнія пяць гадоў яна вырасла на 95 тыс. га.

Валянцін Шатраўка паскардзіўся, што блогеры, якія ўздымалі праблему высечкі лясоў, не прыехалі на прэс-туры, якія арганізоўваў у тым ліку і ён асабіста.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0