На судзе адвакат палітвязня заўважыў, што Кубараву «прыпісалі» 57 лішніх маршрутаў адносна акта, які быў прадстаўлены суду раней. Пасля спрэчак высветлілася, што пазоўны акт быў недакладны. Па новых звестках, Дзмітрый Кубараў спыніў транспарт на 107 маршрутах.

Па логіцы прадстаўніцы «Мінсктранса» Святланы Бацьковай, усю суму спаганяюць толькі з Кубарава, бо ён асуджаны за арганізацыю масавых беспарадкаў. Пракурор прапанаваў Кубараву самому спаганяць суму з «нявысветленых асобаў», калі іх прызнаюць вінаватымі. А калі невядомых асоб усё ж такі выявяць, то сума з Кубарава будзе спагнаная прапарцыйна з астатнімі адказчыкамі.

Суддзя Інэса Курко задаволіла пазоў «Мінсктранса». Таксама з палітвязня спагоняць пошліну — 2 259 рублёў.

Нагадаем, 25-гадовага дызайнера Дзмітрыя Кубарава жорстка затрымалі 11 жніўня і даставілі ў СІЗА КДБ, дзе ён падпісаў яўку з павіннай. На судзе Дзмітрый заявіў пра катаванні пасля затрымання. Кубарава абвінавацілі ў арганізацыі масавых беспарадкаў (ч. 1 арт. 293 Крымінальнага кодэкса), а 24 сакавіка пакаралі 7 гадамі пазбаўлення волі з адбываннем у калоніі ўзмоцненага рэжыму. На судзе Дзмітрый не прызнаў сваю віну.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0