У звароце новы мітрапаліт зазначае, што «Бог кліча мяне да новага служэння ў сталіцы нашай дзяржавы ў самым цэнтры Еўропы, у Касцёле з багатай і слаўнай гісторыяй, якую пісалі яго духавенства і вернікі, дастойныя папярэднікі на катэдры Мінска і Магілёва, у тым ліку сведка веры нашага часу святой памяці кардынал Казімір Свёнтэк. Усё гэта вельмі абавязвае і ўскладае вялікую адказнасць, што, трэба прызнацца, на нейкі час нават спалохала мяне».

Разам з тым ён просіць вернікаў і духавенства прыняць яго, а таксама просіць «аб малітве за Папу Францішка, біскупаў і духавенства, вернікаў архідыяцэзіі, за нашу краіну і наш народ, каб мы сапраўды маглі выканаць жаданне нашага Збаўцы Езуса Хрыста, аб чым Ён так горача прасіў Нябеснага Айца падчас апошняй вячэры: «Каб усе былі адно».

Служыў у войску, сустракаў Кандрусевіча на мяжы. Што вядома пра арцыбіскупа Юзафа Станеўскага

Курыя Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі: арцыбіскупа Станеўскага некарэктна называць кіраўніком усіх беларускіх католікаў

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру