Пра гэта паведаміла агенцтва «РІА Навіны» са спасылкай на Дэпартамент па авіяцыі Беларусі.
Папярэднія вынікі расследаваньня ICAO павінны былі з'явіцца 13 верасня, але ў той дзень іх не апублікавалі.
«Міжнародная арганізацыя грамадзянскай авіяцыі апавясціла беларускі бок аб пераносе на кастрычнік разгляду папярэдняй справаздачы па інцыдэнце з самалётам кампаніі Ryanair», — распавялі ў дэпартамеце па авіяцыі.
ICAO рыхтуе даклад з папярэднімі высновамі пра інцыдэнт з самалётам авіякампаніі Ryanair, які пасадзілі ў Мінску 23 мая з журналістам Раманам Пратасевічам на борце.