Сёння блогер выступіў з моцным апошнім словам у судзе:

«Я, Ліннік Руслан Міхайлавіч, абвінавачваюся ў здзяйсненні злачынства, віну не прызнаю, справу лічу палітычна матываванай.

20 лютага я быў затрыманы ў Віцебску па падазрэнні ў здзяйсненні злачынства і быў змешчаны ў ІЧУ, пазбаўлены сваіх законных правоў і іх абароны.

21 лютага супрацоўнікі міліцыі і праваахоўных органаў рабілі неаднаразовыя спробы высветліць у мяне адрас маёй здымнай кватэры і атрымаць адказы на іншыя пытанні, якія іх цікавяць. Я адмаўляўся ад дачы паказанняў і не даваў тлумачэнняў.

22 лютага супрацоўнікі без форменнага адзення, асобы былі ў балаклавах, пачалі аказваць псіхалагічнае і фізічнае ўздзеянне, каб даведацца адрас кватэры. Пасля працэсуальнага маўчання на мяне былі надзетыя кайданкі, і ўсё працягнулася з новай сілай і па новым сцэнары. У выніку я быў вымушаны сказаць адрас, а таксама адказаць на пастаўленыя пытанні. Пазней мне давялося даць згоду на дачу паказанняў у Следчым камітэце, а таксама спадарожную відэаздымку. Не маючы магчымасцяў Крымінальна-працэсуальнага заканадаўства ў межах прававога поля, я быў вымушаны прызнаць віну, тым самым агаварыць сябе. У маёй кватэры адбыўся ператрус, канфіскавалі абсталяванне.

23 лютага ў Мінску па вуліцы Акрэсціна супрацоўнікі прапанавалі запісаць відэазварот…»

Блогер заявіў, што на яго ціснулі, каб запісаць «пакаяльнае» відэа. Ён пагадзіўся, «бо ведаў наступствы нязгоды». Палітвязень сказаў, што ўжо не спадзяецца на правасуддзе і вінаватым сябе не лічыць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0