На таргах у Мінску 17 верасня даляр патаннеў на 0,24 капейкі да 2,4823 беларускага.
Гадавы мінімум быў 2,4810 (у сярэдзіне чэрвеня), а ў пачатку года даляр каштаваў 2,5789.
Еўра ж сёння абнавіў гадавы мінімум. Ён патаннеў на 0,27 капейкі да 2,9240. У пачатку года еўра пачынаў з 3,1680.
Расійскі рубель патаннеў на 0,76 капейкі да 3,4227 беларускага за 100 адзінак.





