Даць упэўненасць членам участковых камісій

«Самае галоўнае — гэта ўпэўненасць у вас участковых камісій аж да таго, што хай праедуцца вашы групы самі, без усялякіх выклікаў, па ўчастках, па 5-7 чалавек, пазначаць сябе ў форме, скажуць старшыні, вось мой тэлефон — тэлефануйце.

Задача на гэтыя дні датэрміновага галасавання — засцерагчы іх ад пагроз, таму што мне нават з радавых участкаў школ тэлефануюць, мае асабістыя знаёмыя — завуч, дырэктар — баяцца. Вельмі сурʼёзна пастаўцеся да гэтага.

Мне пра кожны гэты выпадак альбо Качанава, альбо Шэйман у рэжыме анлайн, не разбіраючы, ноч ці дзень, кажуць».

Не дапусціць пратэстоўцаў у Мінск

«Мінская вобласць — гэта першае кальцо абароны. Зачыніце ўсіх у турму. Турму я маю на ўвазе — унутры раёна. Начальнік міліцыі Круглага не павінен нікога з Круглага выпусціць.

З Клімавічаў ніхто не павінен выехаць. Калі кожны начальнік міліцыі ўключыцца… А калі кожны з іх прафукае, то памножце гэта на 140 раёнаў. Гэта 1400 — тая крытычная маса, якая ў Мінску будзе мець значэнне. Таму што з мінскімі мы ўжо разбяромся самі.

Але калі кожны з вас «дэлегуе» па 10 чалавек у Мінск, то гэта будзе вельмі няправільна. Я з усімі вамі распраўлюся не па-дзіцячы. Проста пагражаю. Гэта нават не жарт, я сурʼёзна кажу».

Усе павінны на ўсіх стукаць

«Проста перадаю задачу галоўнакамандуючага. Усё насельніцтва — нашы, не нашы, апазіцыянеры, памагатыя амерыканскіх зялёных берэтаў — усе, усе павінны на ўсіх стукаць. Калі не тыя людзі зʼявіліся… Калі негры ў камуфляжы, з заплечнікамі, парашутамі — каб мы ведалі пра гэта праз насельніцтва. Прамая каманда галоўнакамандуючага».

У дзень выбараў

«Тэлеграм-каналы (прызнаныя экстрэмісцкімі — заўв. НН) заклікаюць галасаваць масава на 18:00, каб застацца на ўчастках, блакаваць і патрабаваць падліку галасоў пры іх. Вядома, гэтага быць не павінна.

Глядзіце самі, па колькі чалавек вы можаце даць ім сабрацца. Дзесьці ў вёсцы 5 чалавек — гэта ўжо масавыя беспарадкі, а на Каменнай Горцы пяць — гэта, можа, адзіночны пікет.

Але галоўнае, не даць сабрацца натоўпу, які потым будзе цяжка прабіць машынай з бюлетэнямі. Ваша задача, каб яна без ахвяр даехала да раённага выбаркама.

І можна першы пот з ілба выцерці, калі ў раён будуць дастаўлены бюлетэні, а ўсе члены камісіі будуць дастаўлены дадому за жалезны плот і жалезны замок без паражэнняў псіхікі і цела.

Шэйман паабяцаў, што дасць па другой машыне для членаў участковых камісій, якія не едуць суправаджаць бюлетэні. Каб ні адзін член камісіі не вяртаўся дадому адзін, дрыжучы ад страху.

А то на яго нападуць актыўныя грамадзяне і будуць патрабаваць: прызнавайся на відэа, што ты фальсіфікаваў, інакш мы цябе заб'ём, тваіх дзяцей, твой дом спалім, машыну спалім і г. д. Яны павінны дабрацца да хаты без уздзеяння гэтых людзішак.

Уявіце сабе, што яны будуць на кожным участку. Вось з гэтага і зыходзьце. Адпрацоўвайце горшы варыянт. Усе ўчасткі трапяць пад пагрозу.

Таму дружыннікаў, якіх вам удалося нагрэбці, адвядзіце на суправаджэнне членаў выбаркамаў».

Пра мабілізацыю

«Трэба людзей у дапамогу — узялі з вайсковай часткі. У вайсковых частках унутраных войскаў падлічыць усіх, мабілізаваць усіх. У райаддзелах падлічыць усіх. Недатычных у гэты дзень быць не павінна.

Пра зэкаў, якія падтрымліваюць Ціханоўскага, і пра бунт на зоне

«Тыя вязні, якія былі ў камандзе грамадзяніна Ц., аб якіх неаднаразова казаў кіраўнік дзяржавы, — 44 зэкі, 13 рэцыдывістаў — могуць мець намер… А можа гэта панты — ну чым зэк можа дапамагчы ў рэвалюцыі Ціханоўскаму?

Ну а раптам? Таму павызывайце іх і паспытайце, як рэжым, як аператыўнікі працуюць, што з гэтай нагоды кажуць.

Зразумела, я ўсіх канвойнікаў у Мінск выклікаю, там зводнага атрада няма ў зону ўвайсці і палкамі пагладзіць. Кулямёты на вышках паставім, калі на тое пайшло. Бо мы там унутраныя войскі канфіскавалі, засталося два склады аховы.

У зону САХР і АМАП, як у добрыя часы, не прышлю — яны тут занятыя, але слых пусціць, можа быць, прыйдзецца, што мы іх у бараках і спалім, калі на тое пайшло». 

Афіцыйных каментароў МУС наконт гэтага запісу не было.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0