Галоўны доктар Баранавіцкай гарадской бальніцы Аляксандр Ткачоў паведаміў «Нашаму краю», што калі ў пачатку пандэміі ў Беларусі — увесну 2020 года — пацыентаў, якія маюць патрэбу ў кіслароднай падтрымцы, было каля 20%, то цяпер іх колькасць вырасла да 30-40%.

Паводле Ткачова, цяжкіх выпадкаў не было сярод людзей, што зрабілі прышчэпку:

— Магу адказна заявіць, што сярод цяжкіх пацыентаў з каранавіруснай інфекцыяй у нас у шпіталі пакуль не было ніводнага чалавека, які быў бы вакцынаваным. Хоць кампанія вакцынацыі стартавала больш за год таму.

У апошнія дні нават паводле афіцыйных звестак, у якія мала хто верыць, у Беларусі — значны рост захворванняў на кавід.

Чытайце таксама: Карона наступае на Мінск: людзі гадзінамі чакаюць хуткую, дактары кажуць, што маштаб абяцае быць большым, чым летась

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0