Аляксандр Кабанаў, Дзмітрый Андрасюк і Сяргей Пятрухін. Архіўнае фота, spring96.org
Андрасюк праходзіў сведкам па справе брэсцкіх палітвязняў, блогераў Сяргея Пятрухіна і Аляксандра Кабанава, якіх у красавіку гэтага года асудзілі на тры гады калоніі агульнага рэжыму. Як распавёў актывіст брэсцкім праваабаронцам, крымінальную справу на яго распачалі за адмову адказваць на пытанні суддзі, які разглядаў справу Пятрухіна і Кабанава, бо ён не паказаў службовае пасведчанне суддзі.
«Я не меў намеру адмаўляцца і не адмаўляўся ад дачы паказанняў. Саша [Кабанаў] і Сяргей [Пятрухін] тут ні пры чым — так здарылася, што мой першы ўдзел у крымінальным працэсе супаў з іх крымінальнай справай.
Для мяне гэта прынцыповае пытанне. Я не абавязаны ні верыць, ні здагадвацца, ні разумець, ні фантазіраваць, хто перада мной стаіць — я хачу ведаць дакладна, хто да мяне звяртаецца. У любой сітуацыі».
Пракурор папрасіў суд пакараць Андрасюка трыма месяцамі арышту. Прысуд абвесцяць у аўторак.





