БелТА
Кандыдатура Валерыя Грамады ўзгоднена на пасаду першага намесніка міністра культуры. Да гэтага часу ён таксама працаваў у гэтым міністэрстве на пасадзе намесніка міністра. У сваю чаргу гэту пасаду зойме Сяргей Саракач, да гэтага — начальнік упраўлення капітальнага будаўніцтва і матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння Міністэрства культуры.
Пасаду першага намесніка міністра працы і сацыяльнай абароны зойме Наталля Паўлючэнка, а на яе папярэднюю пасаду — кіраўніка фонда сацыяльнай абароны насельніцтва — узгодненая кандыдатура Юліі Берднікавай. Да цяперашняга часу яна была намеснікам кіраўніка гэтага фонду.
Дэпартамент па ядзернай энергетыцы Міністэрства энергетыкі ўзначаліць Аляксей Дзербін, які кіраваў Службай прававога забеспячэння і экспартнага кантролю ЗАТ «БелІнСофт».
Кацярына Дубінская ўзгодненая на пасаду дырэктара «Выдавецкі дом «Педагагічная прэса». Да гэтага яна працавала галоўным рэдактарам газеты «Вячэрні Мінск».
Віктар Дзенісенка прызначаны паслом у Таджыкістане. Ён быў намеснікам начальніка галоўнага ўпраўлення — начальніка ўпраўлення краін СНД галоўнага ўпраўлення Расіі, краін СНД і еўразійскай інтэграцыі МЗС.
Паслом у Бразілію прызначаны Сяргей Лукашэвіч, ён быў старшым дарадцам пасольства Беларусі ў Іспаніі.
Андрэй Чарнецкі пасля працы на пасадзе начальніка Галоўнага ўпраўлення КДБ узначаліць пасольства ў Карэі.
Камянецкі райвыканкам узначаліць Віталь Кулак, які кіраваў Жабінкаўскім райвыканкамам. На гэтую пасаду ў сваю чаргу ўзгодненая кандыдатура Вадзіма Краўчука — першага намесніка старшыні Брэсцкага гарвыканкама.
Аляксандра Міхеенка зменіць пасаду старшыні Чэрыкаўскага райвыканкама на аналагічную пасаду ў Касцюковіцкім раёне.
Адміністрацыю Першамайскага раёна Віцебска ўзначаліць Яўген Семёнычаў, які працаваў на пасадзе дырэктара філіяла «Віцебскае вытворчае ўпраўленне «ВРУП «Віцебскаблгаз».





