wiadomosci.gazeta.pl

wiadomosci.gazeta.pl

Нагадаем, што ўчора польскія ўлады заявілі, што на мяжы былі знойдзеныя тры целы.

Прэм'ер сёння на брыфінгу распавёў, што ўчорашняя сітуацыя была вельмі пільна вывучаная. Мігранты, якія перасеклі мяжу з Польшчай, перанеслі пераахаладжэнне, трое з іх памерлі.

«Мы стараемся дапамагаць ім усім і ратаваць жыцці там, дзе гэта магчыма. Можна сказаць, што мы выратавалі жыцці васьмі чалавек, якія трапілі ў раку каля Супрасля», — распавёў Маравецкі.

«Мы не ведаем, хто былі гэтыя людзі, якія памерлі на польскай тэрыторыі, але мы зробім усё, каб гэта не былі ананімныя людзі. Мы хочам, каб да кожнага ставіліся годна. Людзі, якіх удалося выратаваць, знаходзяцца ў бальніцах у Аўгустове, Сувалках і іншых месцах. У нас ёсць запісы з камер, беспілотнікаў, у выніку якіх мы абсалютна ўпэўненыя, што людзі з тэрыторыі Беларусі перавозяцца ў прымежныя месцы, а затым перавозяцца і інструктуюцца на мяжу з Польшчай», — дадаў Маравецкі.

Па яго словах з беларускага боку ідзе планаваная акцыя, якая павінна масава прывесці да дэстабілізацыі абстаноўкі на польска-беларускай мяжы.

Толькі ў верасні польскія ўлады зафіксавалі больш за чатыры тысячы спробаў перасекчы мяжу, але месяц яшчэ не скончыўся. «Таму мы маем справу з акцыяй, добра накіраванай у Мінску і Маскве», — дадаў прэм'ер.

Маравецкі сцвярджае, што гэта акцыя кіруецца з Масквы.

«Дзясяткі тысяч чалавек сцягнутыя ў Беларусь», — мяркуе палітык і кажа, што можа гэта кваліфікаваць, як «штурм польскай мяжы».

«У нас ёсць доказы таго, што гэта арганізаваная і сістэматычная акцыя беларускіх функцыянераў, і мы не можам быць аб'ектам такога шантажу», — сказаў на заканчэнне ён. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0