У Беларусі з 21 верасня рознічныя цэны на дызельнае паліва і бензін стануць большымі на 1 капейку.

Так, цана за 1 літр бензіну АІ-92-К5-Еўра складзе 1,98 руб., АІ-95-К5-Еўра будзе каштаваць 2,08 руб., АІ-98-К5-Еўра — 2,30 руб. Літр дызельнага паліва абыдзецца ў 2,08 руб.

Як адзначылі ў «Белнафтахіме», з пачатку года цэны на АЗС павялічылі на 14,7%.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0